Тыповыя пытанні

Спраўдзіць, ці Ваша загрузка Psiphon сапраўдная

Ці мой Psiphon для Windows сапраўдны?

Psiphon для Windows ніколі не распаўсюджваецца як інсталяцыйны пакет. Кожны кліент Psiphon для Windows ўяўляе сабой асобны выканальны файл («.exe»), які мае лічбавы подпіс Psiphon Inc. Windows аўтаматычна правярае гэты подпіс пры запуску кліента. Вы таксама можаце ўручную праверыць подпіс перад запускам кліента, выклікаўшы дыялогавае акно "Уласцівасці" для файла і праверыўшы ўкладку "Лічбавыя подпісы". SHA1 адбітак для сертыфіката публічнага ключа Psiphon Inc. адлюстроўваецца ў дыялогавым акне "Сертыфікат" ўкладкі "Дэталі".

The flow of dialog boxes required to find the certificate thumbprint for Psiphon for Windows

Для сертыфіката, сапраўднага на перыяд з 05.07.2017 па 03.10.2020, адбітак SHA1 выглядае так:

89 fd cd 09 65 f4 dd 89 2b 25 7c 04 d5 b4 14 c7 ac 2b 5f 56

Для сертыфіката, сапраўднага на перыяд з 08.05.2014 па 06.09.2014, адбітак SHA1 выглядае так:

9b a0 bd 1c e4 ca f6 20 41 0d 46 47 ae 40 b0 7c 83 c7 31 99

Для сертыфіката, сапраўднага на перыяд з 21.05.2012 па 30.07.2014, SHA1 адбітак выглядае так:

84 c5 13 5b 13 d1 53 96 7e 88 c9 13 86 0e 83 ee ef 48 8e 91

Для сертыфіката, сапраўднага на перыяд з 16.06.2011 па 21.06.2012, SHA1 адбітак выглядае так:

8f b7 ef bd 20 a9 20 3a 38 37 08 a2 1e 0a 1d 2e ad 7b ee 6d

Psiphon для Windows аўтаматычна самаабнаўляецца, і гэты працэс аўтаматычна спраўджае, што кожнае абнаўленне з'яўляецца сапраўдным.

Ці мой Psiphon для Android сапраўдны?

Папярэджанне:Нядаўна выяўленая ўразлівасць можа спрычыніцца да таго, што праверка праграмнага подпісу ў Android памылкова будзе паведамляць пра шкодныя файлы пакету Android (APK) як сапраўдныя. Мы рэкамендуем карыстальнікам ўключыць функцыю Google Verify Apps, як гэта задакументавана тут.

Кожны Psiphon для кліента Android пастаўляецца ў выглядзе файла Android APK («.apk»), які мае лічбавы подпіс Psiphon Inc. Сертыфікат публічнага ключа Psiphon Inc. наступны:

Owner: CN=Psiphon Inc., OU=Psiphon Inc., O=Psiphon Inc.,
L=Unknown, ST=Unknown, C=CA
Issuer: CN=Psiphon Inc., OU=Psiphon Inc., O=Psiphon Inc.,
L=Unknown, ST=Unknown, C=CA
Serial number: 349480e5
Valid from: Fri Jun 01 12:04:42 EDT 2012 until: Tue Oct 18 12:04:42 EDT 2039
Certificate fingerprints:
MD5:  BB:08:CD:91:22:FC:EB:17:1A:4A:3B:90:65:CE:2E:58
SHA1: 49:2C:3A:49:20:F3:6B:AE:95:90:EB:69:A6:36:E9:88:A7:41:7A:95
SHA256: 76:DB:EF:15:F6:77:26:D4:51:A1:23:59:B8:57:9C:0D:
7A:9F:63:5D:52:6A:A3:74:24:DF:13:16:32:F1:78:10
Signature algorithm name: SHA256withRSA
Version: 3

Пакет APK можа быць пацверджаны праз (1) выманне сертыфікату з архіву і спраўджанне, ці яго ідэнтыфікацыйныя адбіткі супадаюць са значэннем вышэй, і праз (2) спраўджанне, ці APK падпісаны сертыфікатам. Напрыклад, з дапамогай інструментаў каманднага радка Unix і Java:

$ unzip -p PsiphonAndroid.apk META-INF/PSIPHON.RSA | keytool -printcert
$ jarsigner -verbose -verify PsiphonAndroid.apk

Psiphon для Android аўтаматычна самаабнаўляецца, і гэты працэс аўтаматычна спраўджае, што кожнае абнаўленне з'яўляецца сапраўдным.

Канфідэнцыяльнасць і бяспека

Ці можа мой правайдэр інтэрнэт-паслугаў бачыць тое, што я раблю ў інтэрнэце, калі я карыстаюся Psiphon?

Усе даныя, якія праходзяць праз Psiphon, шыфруюцца. Гэта азначае, што ваш правайдэр не можа бачыць змесціва вашага інтэрнэт-трафіку: вэб-старонак, што вы праглядаеце, вашых паведамленняў у чаце, вашых загрузак і г.д.

Аднак, калі ласка, майце на ўвазе, што паколькі Psiphon распрацаваны як інструмент абыходу цэнзуры, ён адмыслова не прызначаны для таго, каб пазбавіцца сачэння. Psiphon не засцерагае ад таго, што гісторыя наведаных старонак і cookies захоўваюцца на вашым камп'ютары. А ў некаторых рэжымах і пры пэўнай канфігурацыі не ўвесь ваш інтэрнэт-трафік тунэлюецца праз Psiphon - напрыклад, калі налады проксі-сервера вашага браўзера няправільна сканфігураваныя або калі вы пакінеце браўзер адкрытым пасля выхаду з Psiphon.

Ёсць таксама перадавыя тэхналогіі, якія дазваляюць глядзець на зашыфраваны трафік і вызначаць некаторыя рэчы, напрыклад, які вэб-сайт наведваецца. Асноўным прыкладам тут з'яўляецца «трафік-дактыласкапія».

Калі патрабуецца ананімнасць у інтэрнэце, лешп выкарыстоўваць Tor заміж Psiphon.

Якую інфармацыю пра карыстальніка збірае Psiphon?

Калі ласка, азнаёмцеся з нашай Палітыкай канфідэнцыяльнасці, каб даведацца, якую інфармацыю мы збіраем.

Усталяванне, запуск і абнаўленне Psiphon

Ці даступны Psiphon для macOS, Linux, Windows Phone, і г.д.?

Платформы, якія мы падтрымліваем, даступныя на Старонцы загрузак. Мы ўвесь час працуем над тым, каб пашырыць падтрымку платформаў, і спадзяёмся, мы будзем падтрымліваць патрэбную вам аперацыйную сістэму ў найбліжэйшай будучыні!

Якім чынам уключыць "загрузку" ў Android?

«Загрузка» азначае ўсталяванне праграмы на прыладзе не праз Play Store. Для тых, хто не мае доступу да Play Store, або калі праграма недаступная ў іхным рэгіёне.

Для таго, каб усталяваць наўпроставую загрузку Psiphon для Android, трэба ўключыць загрузку на прыладзе. Для гэтага перайдзіце ў налады Android, а потым - у раздзел "Бяспека", а затым ўключыць "Невядомыя крыніцы".

Screenshot of the Android security setting that allows installation of non-Play Store apps

Як мне спраўдзіць маю цяперашнюю версію Psiphon?

Пры запуску Psiphon на першым радку вываду запісаў журналу высвечваецца "Кліенцкая версія"

Што такое файл “psiphon3.exe.orig”?

У працэсе аўтаматычнага абнаўлення Psiphon для Windows яго старая версія пераймяноўваецца ў “psiphon3.exe.orig”. Старыя файлы з канчаткам “.orig” могуць быць бяспечна выдаленыя.

Дзе мне ўзяць абноўленую версію Psiphon?

Android: Калі вы ўсталявалі Psiphon для Android праз Google Play Store, ён будзе аўтаматычна абнаўляцца праз Play Store, калі з'яўдяецца абнаўленне. Калі вы самі запампоўвалі Psiphon на Android, кліент Psiphon будзе загружаць абнаўленні па меры іх з'яўлення, пры гэтым будзе высвечвацца адпаведнае апавяшчэнне з запытам на ўсталяванне абнаўлення.

Windows: Кліент Psiphon для Windows будзе загружаць і ўсталёўваць абнаўленні як толькі яны становяцца даступнымі.

Абнаўленне ўручную: Калі механізм самаабнаўлення Psiphon не працуе (напрыклад, калі ён быў заблакіраваны), Вы можаце знайсці інфармацыю аб атрыманні новай копіі Psiphon на Старонцы для загрузак.

Як мне ўсталяваць Psiphon для Windows?

Psiphon для Windows, не ўсталёўваецца і не адлюстроўваецца ў спісе Windows "Усталяванне і выдаленне праграмаў". Выканальны файл можа быць запушчаны з каталога «Спампоўкі» ці ён можа быць скапіраваны ў іншы каталог і запушчаны адтуль. Калі вы хочаце выдаліць праграму, вы можаце проста выдаліць выканальны файл.

Як працуе Psiphon

Чаму мой IP адрас ад Psiphon часта мяняецца?

Ваш кліент Psiphon будзе аўтаматычна адкрываць новыя серверы Psiphon. Калі апошні сервер, які выкарыстоўваўся, у дадзены момант недаступны, іншы можа быць выкарыстаны заміж яго.

Ці Psiphon для Windows прапускае праз проксі-сервер ўвесь мой інтэрнэт трафік?

Толькі ў рэжыме VPN. Пасля паспяховага ўсталявання злучэння ў рэжыме VPN, увесь трафік вашага камп'ютара будзе ісці праз сетку Psiphon. Калі рэжым VPN не ўключаны, ісці праз сетку Psiphon будуць толькі праграмы, якія выкарыстоўваюць лакальныя HTTP і SOCKS проксі-серверы.

Ці браўзер Psiphon для iOS прапускае праз проксі-сервер ўвесь інтэрнэт трафік маёй прылады?

Браўзер Psiphon для iOS з'яўляецца праграмай аднаго браўзера і таму ён будзе толькі тунэляваць даныя праз браўзер Psiphon, не скіроўваючы іншыя прыкладанні (напрыклад, прыкладанні Facebook або Twitter) праз сетку Psiphon. Так, напрыклад, калі вы хочаце выкарыстоўваць сетку Psiphon для доступу да ўліковага запісу Facebook, Вы павінны выкарыстоўваць нашу праграму, каб зайсці на Facebook праз браўзер Psiphon для iOS. Калі ж вы запускаеце прыкладанне Facebook, яго маршрут будзе праз Wi-Fi або злучэнне па сотавай сувязі, а не праз сетку Psiphon.

Які пратакол па змаўчанні выкарыстоўвацца пры тунэляванні праз Psiphon?

Psiphon выкарыстоўвае SSH плюс дадатковы да SSH пласт заблытвання, каб пазбегнуць пратаколу ідэнтыфікацыйных адбіткаў. Апісанне пратаколу можна знайсці тут.

Які пратакол VPN выкарыстоўваецца Psiphon для Windows? Чаму я не магу падлучыцца?

Psiphon ужывае L2TP/IPsec пратакол VPN.

Выпраўленне няспраўнасцей

Android

Чаму я бачу паведамленне «памылка злучэння», якое зноў і зноў паўтараецца?

Калі вы бачыце паўторныя паведамленні «памылка злучэння», гэта азначае, што няма даступных сервераў, вядомых вашаму кліент. Паспрабуйце загрузіць новы кліент Psiphon.

Чаму часам маё злучэнне Psiphon адключаецца?

Часцей за ўсё гэта выклікана ненадзейным або няўстойлівым падключэннем да Інтэрнэту вашай прылады або камп'ютара. На тэлефоне гэта можа азначаць адсутнасць сігналу. На камп'ютары гэта можа азначаць няўстойлівае злучэнне Wi-Fi або ненадзейнага правайдэра інтэрнэт-паслуг.

Пасля абнаўлення Psiphon для Android, ён не будзе падлучацца.

Калі Psiphon падлучаны падчас усталявання абнаўлення, пасля гэтага ён можа быць не ў стане злучыцца - з'явіцца памылка «start_tunnel_failed (памылка запуску тунелявання) праграма не гатовая або ануляваная». Гэта звязана з праблемай OS Android. Такая сітуацыя можа быць выпраўлена шляхам перазагрузкі прылады.

Калі Psiphon для Android упершыню падключаецца, чаму я не магу выбраць «Я давяраю гэтай праграме»?

Спраўдзіце, ці вы выкарыстоўваеце праграму экраннага фільтру або праграму, якая кіруе яркасцю экрана. Калі так, паспрабуйце адключыць іх. Многія з такіх праграм (напрыклад, Lux Auto Brightness, Twilight, Night Mode) ўплываюць на магчымасць карыстальніка ўзаемадзейнічаць з такім радком.

Windows

Чаму я бачу паведамленне «памылка злучэння», якое зноў і зноў паўтараецца?

Калі вы бачыце паўторныя паведамленні «памылка злучэння», гэта азначае, што няма даступных сервераў, вядомых вашаму кліент. Паспрабуйце загрузіць новы кліент Psiphon.

Чаму часам маё злучэнне Psiphon адключаецца?

Часцей за ўсё гэта выклікана ненадзейным або няўстойлівым падключэннем да Інтэрнэту вашай прылады або камп'ютара. На тэлефоне гэта можа азначаць адсутнасць сігналу. На камп'ютары гэта можа азначаць няўстойлівае злучэнне Wi-Fi або ненадзейнага правайдэра інтэрнэт-паслуг.

Пасля выкарыстання Psiphon для Windows мой камп'ютар больш не можа падлучыцца да Інтэрнэту.

Калі Psiphon для Windows падключаецца да сеткі, ён змяняе налады проксі-сервера вашага камп'ютара, а калі ён адлучаецца, ён вяртае іх у зыходны стан. Калі не выйсці належным чынам з Psiphon для Windows, ён не можа правільна аднавіць зыходныя наладкі проксі-сервера, а гэта вядзе да таго, што вы не можаце падлучыцца да Інтэрнэту.

Самы просты спосаб выправіць гэта ў большасці выпадкаў - запусціць злучэнне з Psiphon зноў, а потым акуратна адлучыць.

Каб ўручную выправіць налады проксі-сервера, адкрыйце Internet Explorer, а затым перайдзіце ў меню "Інструменты" (або значок шасцярні), Параметры аглядальніка → Укладка Злучэнні →Кнопка Налады LAN. Затым здыміце сцяжок побач з радком «Ужываць проксі-сервер для вашай лакальнай сеткі».

Psiphon для Windows дае памылку «doc.body з'яўляецца нулявым або не з'яўляецца аб'ектам» і не працуе.

Гэтая памылка ўзнікае на Windows XP, калі там усталяваны Internet Explorer 6. Psiphon для Windows вымагае, каб быў усталяваны Internet Explorer 7 або вышэй. Найлепшы спосаб ўсталяваць больш новыя версіі Internet Explorer - праз Windows Update.

Калі Вы не можаце скарыстаць з Windows Update і хочаце наўпрост усталяваць Internet Explorer 7 або Internet Explorer 8, Вы можаце атрымаць іх з дапамогай гэтых спасылак:

Чаму я не магу злучыцца з Psiphon для Windows у рэжыме L2TP/IPsec?

Міжсеткавы экран вашай сеткі можа не дазволіць выкарыстанне VPN. Ваш хатні маршрутызатар можа быць не так сканфігураваны, каб прайсці праз гэты VPN пратакол; спраўдзіце налады міжсеткавага экрана, каб пераканацца, што транзітныя кропкі IPsec або L2TP ўключаныя. IPsec сэрвісы вашай сістэмы таксама могуць быць адключанымі; спраўдзіце сэрвісныя налады і ўключыце гэтыя сэрвісы для аўтаматычнага запуску.

Я магу падлучыцца да Psiphon для Windows у рэжыме VPN, але чаму гэта так павольна? Часам вэб-старонка не загружаецца наагул.

Некаторае сеткавае абсталяванне або падлучэнне да інтэрнэту могуць выклікаць зніжэнне прадукцыйнасці для L2TP/IPsec, які з'яўляецца пратаколам Psiphon ў рэжыме VPN. Паспрабуйце адключыць рэжым VPN.

Калі я падлучаюся да Psiphon для Windows у рэжыме VPN, ніводная з маіх вэб-старонак не загружаецца. Я атрымліваю паведамленні пра памылку, дзе пазначана, што прагляд дамену немагчымы.

Psiphon абмяжоўвае DNS трафік белым спісам правераных DNS сервераў. Кліент Psiphon аўтаматычна канфігуруе налады сервера DNS VPN. Калі Вы атрымліваеце паведамленні пра памылкі, звязаныя з DNS, пераканайцеся, што няма шкодных праграм кшталту "DNS Changer», якія спрабуюць змяніць налады DNS-сервера. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Сумяшчальнасць з іншымі праграмамі

Ці Psiphon для Windows сумяшчальны з такімі інтэрнэт браўзерамі, як Internet Explorer, Firefox і Chrome?

Так. Спраўдзіце налады вашага браўзера і пераканайцеся, што ён сканфігураваны для ўжывання сістэмных наладаў проксі-сервера.

Ці існуюць якія-небудзь абмежаванні порта пры выкарыстанні Psiphon?

Outbound connections via the Psiphon network can only be made to a restricted set of server ports including: 53, 80, 443, 465, 587, 993, 995, 8000, 8001, 8080. See this discussion for more information. Mail clients cannot establish outbound connections on port 25. See this discussion for more information.

Чаму я не магу выкарыстоўваць маю любімую праграму ў той час калі працуе Psiphon? Чаму я не магу адправіць электронную пошту, выкарыстоўваючы паштовы кліент?

Гэта, верагодна, абумоўлена абмежаваннямі порта Psiphon.

Чаму мабільны пункт доступу Android і прылада ў рэжыме мадэма праз USB не працуюць праз Psiphon?

Гэта звязана з абмежаваннем рэалізацыі кропкі доступу і рэжыму мадэма ў Android. Вы можаце сустыкнуцца з тым, што або прылада ў рэжыме мадэма не можа падлучыцца да інтэрнэту, або трафік не будзе праходзіць праз VPN.

Чаму мой антывірус (AV) або міжсеткавы экран ідэнтыфікуюць абнаўленні Psiphon як пагрозу?

Першае, што трэба спраўдзіць, гэта ці ў вас сапраўдная копія Psiphon. Калі ласка, дзейнічайце паводле гэтых інструкцый, каб пераканацца, што ваша копія Psiphon сапраўдная. Калі яна несапраўдная, калі ласка, дашліце нам ліст з інфармацыяй пра тое, як вы атрымалі яе і, калі гэта магчыма, далучыўшы выканальны файл Psiphon.

Калі ваша копія Psiphon з'яўляецца сапраўднай, то гэта прыклад фальшывага станоўчага заключэння. Хоць большасць антывірусных праграм / міжсеткавых экранаў дадала лічбавы подпіс Psiphon да свайго белага спісу правілаў, некаторыя з іх могуць па-ранейшаму памылкова ідэнтыфікаваць выканальны файл Psiphon як вірус або пагрозу. У гэтым выпадку, калі ласка, дашліце нам ліст з пазначэннем назвы праграмы AV/міжсеткавага экрана, якім вы карыстаецеся, і мы звяжамся з іх распрацоўшчыкам каб вырашыць гэтую праблему.

Чаму я не магу тунэляваць мае прыкладанні Metro для Windows (ака Modern UI) праз Psiphon?

У Windows 8 была ўведзена альтэрнатыва класічнаму інтэрфейсу пад назвай «Метро», якое пазней было перайменаванае ў «Modern UI». Некаторыя, вельмі нештматлікія, праграмы могуць працаваць толькі ў рэжыме «Метро», а некаторыя (напрыклад, Internet Explorer), могуць працаваць як у рэжыме «Метро», так і ў «рэжыме працоўнага стала». Гэты новы рэжым карыстальніцкага інтэрфейсу працягвае існаваць у Windows, 8.1 і, у меншай ступені, у Windows 10.

Праграмы ў рэжыме "Метро" не могуць выкарыстоўваць лакальны проксі-сервер, калі карыстальнік не зменіць сістэмныя налады бяспекі. Гэта азначае, што праграмы ў рэжыме "Метро" не могуць выкарыстоўваць Psiphon і будуць не ў стане злучыцца з інтэрнэтам, калі падлучаны Psiphon. Вы можаце выкарыстаць утыліту EnableLoopback Utility, каб дазволіць праграмам у рэжыме "Метро" працаваць з Psiphon.

Ніжэй прыведзеныя прыклады паведамленняў пра памылкі, што вы можаце ўбачыць, калі праграмы ў рэжыме "Метро" спрабуюць і не могуць працаваць праз Psiphon.

Як сканфігураваць праграмы, каб ўжываць тунэляванне Psiphon?

Psiphon аўтаматычна сканфігуруе сістэму, каб ужываць лакальны HTTP/HTTPS проксі-сервер і лакальны SOCKS проксі-сервер. Нумары партоў для гэтых проксі выбіраюцца выпадковым чынам, калі толькі не пазначаныя ў наладах Psiphon. Праграмы Windows, якія выкарыстоўваюць налады проксі сістэмы будзе аўтаматычна прапускацца праз проксі-сервер. Вы можаце ўручную наладзіць іншыя праграмы, каб яны ўжывалі такія лакальныя проксі-серверы. Як Psiphon для Windows, так і Psiphon для Android ужываюць гэтыя лакальныя проксі-серверы.

Я ўжываю AutoProxy. Як мне зрабіць, каб Psiphon для Windows не канфігураваў налады проксі маёй сістэмы?

Каб адкрыць рэдактар рэгістру, націнуць "Выканаць" і набраць regedit. Знайсці і адкрыць HKEY_CURRENT_USER\Software\Psiphon3, з правага боку ўбачыце SkipProxySettings . Пастаўце гэтае значэнне на 1 і Psiphon не будзе аўтаматычна канфігураваць сістэмныя налады проксі-сервера.

Рознае

Што адбывацце ў рэжыме ўсёй прылады у руціраваных прыладах Android?

Да снежня 2015 года у Psiphon для Android была ўласцівасць, якая дазваляла карыстальнікам з больш старымі прыладамі Android (старэйшымі за 4.0/ICS) тунэляваць усю прыладу, калі яна была руціраванай. Істотнае абнаўленне Psiphon у той час вымагала выдаленне гэтай функцыі.