Вядзе вас туды, куды вы хочаце зайсці...

Цэнзура з боку дзяржавы, карпарацыі ці вучэльні?

Маючы досвед супрацьстаяння рэпрэсіўным рэжымам па ўсім свеце, мы маем унікальныя магчымасці, каб дапамагчы вам дабрацца да кантэнту, які, вам трэба, дзе і калі вам трэба.

... і бяспечна вядзе вас туды.

Хочаце бяспечна карыстацца публічным Wi-Fi?

Бясплатны інтэрнэт - гэта цудоўна, але скрадзеныя cookies ды ўліковыя запісы - не вельмі. Psiphon дае бяспечны шлях да інтэрнэту, незалежна ад таго, якую сетку ўжываеце для падлучэння.

Давер, хуткасць, простасць: абярыце усе тры

Пачынаючы з 2008 году Psiphon дапамог мільёнам людзей па ўсім свеце з краін з абмежаваннямі бяспечна атрымліваць доступ да цэнзурных ведаў і ідэй. Цяпер Psiphon можа зрабіць тое ж самае для вас.

Што такое Psiphon?

Psiphon - гэта новы сродак абыходу абмежаванняў ад Psiphon Inc., які выкарыстоўвае тэхналогіі VPN, SSH і HTTP проксі, каб забяспечыць магчымасць бесцэнзурнага доступу да інтэрнэт рэсурсаў. Ваш кліент Psiphon аўтаматычна даведваецца пра новыя пункты доступу і, такім чынам, павялічвае шанцы абыходу цэнзуры.

Psiphon распрацаваны, каб забяспечыць вас адкрытым доступам да анлайн-кантэнту. Psiphon не павялічвае канфідэнцыяльнасці ў інтэрнэце і не павінен разглядацца або выкарыстоўвацца ў якасці інструмента анлайн бяспекі.